Пользователь
Пароль
Прогноз погоды
Курсы валют

НБ РБ   23.06.2017

1 евро2.1556 бел.руб.
10 злотый5.0811 бел.руб.
100 росс.руб.3.2097 бел.руб.
100 укр.гривна7.4205 бел.руб.
1 долл.США1.9309 бел.руб.
Статьи: Топ-новости

Жадаючых вучыцца па-беларуску на ўвесь Магілёў — адна дзяўчынка

Адзіная ў Магілёве беларускамоўная вучаніца Ялінка Салаўёва сёлета, як і ў папярэднія тры гады, у класе будзе адна. Бацькі намагаюцца знайсці дачцэ аднакласнікаў, аднак ахвотных вучыцца па-беларуску ў 400-тысячным горадзе пакуль не знаходзіцца.

Сёлета Ялінка Салаўёва пойдзе ў чацвёрты клас. Першага верасня ёй уручаць дыпломы за перамогі на алімпіядах па матэматыцы, рускай і беларускай мовах, а таксама па прадмеце «Чалавек і свет». Бацькі ж мантуюць відэаролік са зваротам да магілёўцаў, якія, магчыма, хочуць аддаць дзяцей у клас з беларускай мовай навучання, але ніяк не наважацца. Відэаролік збіраюцца растыражаваць у сацыяльных сетках.

«У чацвёртым класе мы не маем ніякіх ілюзіяў, што прыйдуць людзі, але ж у пяты, калі пойдзе гаворка, што гэта сярэдняя адукацыя і патрэбныя будуць розныя настаўнікі, то тады, можа, пара чалавек захочуць, каб іх дзеткі вывучалі той ці іншы прадмет больш паглыблена. Будзе больш магчымасцяў, бо менш дзяцей. Мы вырашылі не ісці ў гарадскі аддзел адукацыі, бо гэта як ілбом аб сцяну. Людзі самі павінны зрабіць свой выбар. Мы ж хочам паказаць перавагі», — адзначыла маці вучаніцы Надзея Салаўёва.

Высветліць сёння ў аддзелах адукацыі дзвюх раённых адміністрацый Магілёва, ці ёсць заявы ад бацькоў на навучанне іх дзяцей на беларускай мове, не ўдалося. У прыёмнай аднаго з іх паведамілі, што спецыялістка, якая займаецца такім пытаннем, у адпачынку, а сакратарка другога аддзела сказала, што такіх заяваў, паводле яе звестак, не было.

Тым часам Ялінка Салаўёва чакае сустрэчы са сваёй беларускамоўнай школай і кажа, што каб дзеці прыйшлі ў беларускамоўны клас, «трэба іх запрасіць».

Источник: naviny.by

Дата публикации: 10:46 22.08.2013