Пользователь
Пароль
Статистика
каналов и новостей
Прогноз погоды
Курсы валют

НБ РБ   24.09.2018

1 евро2.45 бел.руб.
10 злотый5.7084 бел.руб.
100 росс.руб.3.1389 бел.руб.
100 укр.гривна7.4111 бел.руб.
1 долл.США2.0788 бел.руб.
Неспрыяльна скончылася паездка для аднаго з работнікаў таксі горада. Замест грошай за паездку таксіст, пасля таго, як адвёз пасажыра па ўказаным адрасе, атрымаў удар у твар. Сам пасажыр ўцёк, але яго злавілі дзякуючы відэакамеры ў салоне таксi.
Студэнт гістфака Аляксандр Перагудаў прапануе гэта не ўпершыню. Яшчэ ў красавіку ён на сваіх старонках у сацыяльных сетках размясціў падобную прапанову, але тады на яго ініцыятыву амаль ніхто не звярнуў увагі. Зараз ён узгадаў пра сваю ідэю, бо ў іншых гарадах падобную задумку пачалі рэалізоўваць. За апошні час дубляваць старыя назвы вуліц сталі ў Міры і Мінску. Дык чаму б не зрабіць такога і ў старым Гродне?
Дрэннае надвор'е, няўважлівасць, непрацуючы светлафор - усё разам абярнулася наездам на 16-гадовую дзяўчыну на вуліцы Агінскага ў Гродне. Сутыкненне здарылася 5 кастрычніка, каля 7 раніцы. На пешаходным пераходзе яе збіў аўтамабіль Renault.
На мінулых выходных гарадзенцы, узброеныя мяшкамі і пальчаткамі, выйшлі ў самыя забруджаныя месцы Гродна, каб у рамках сусветнай акцыі «Зробім!» зрабіць свет вакол нас чысцейшым, піша Гродзенскі Зялёны партал.
Ужо паўгода ў Гродне на вуліцы Віленскай працуе першая платная паркоўка. За гэты час у офісным будынку побач зачынілася кафэ "Калабкі", бар "Лондан" ужо які месяц не працуе, з'ехала некалькі іншых арандатараў. Гараджане не вельмі жадаюць паркавацца за грошы. Гарадскія ўлады тым часам плануюць адкрываць яшчэ падобныя стаянкі. Але ці патрэбныя гораду такія паркоўкі?
Новы закон аб забароне абортаў, які разглядае польскі сейм, выклікаў у краіне сур’ёзныя дыскусіі. Жанчыны, якія лічаць поўную забарону абортаў парушэннем сваіх рэпрадуктыўных правоў, заклікалі правесці 3 кастрычніка акцыю “чорны панядзелак”. У Гродне іх падтрымала маладая мастачка Яна Шостак – тая самая, што стала вядомай дзякуючы арыгінальнаму пасланню Папу Рымскаму Францішку.
Габрэі ўсяго свету, у тым ліку і гарадзенскія, 2 кастрычніка пачалі адзначаць адно з найважнейшых святаў года - Рош Ха-Шана або інакш габрэйскі Новы год. Гэта свята адносіцца да ліку найбольш важных і з iм звязана многа сімвалічных абрадаў.
У Сусветны дзень цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам, 3 кастрычніка, гарадзенскі фатограф Ян Хведчын прадставіў сацыяльны фотапраект "Женское НЕТ алкоголизму". Фатограф правёў ананімнае апытанне 112 дзяўчат на тэму ўспрымання п'яных мужчын на жаночых форумах і ў сацыяльных сетках і адлюстраваў рэальныя сітуацыі, расказаныя жанчынамі.
Традыцыйны кірмаш "Залатая восень" прайшоў у першыя выходныя кастрычніка на Савецкай плошчы ў Гродне. У iм прынялі ўдзел сельгаспрадпрыемствы вобласці і фермерскія гаспадаркі, якія прапаноўвалі гараджанам сваю прадукцыю.
Другая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па пошуку шляхоў захавання Каложскай царквы прайшла ў Гродне 30 верасня. Удзельнікамі канферэнцыі сталі навукоўцы з Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі. Яны паспрабавалі даць адказы на пытанні аб захаванні ўнікальнага храма-помніка.
Страницы: 1 2