Пользователь
Пароль
Статистика
каналов и новостей
Прогноз погоды
Курсы валют

НБ РБ   23.07.2018

1 евро2.3272 бел.руб.
10 злотый5.3815 бел.руб.
100 росс.руб.3.1481 бел.руб.
100 укр.гривна7.5582 бел.руб.
1 долл.США1.9984 бел.руб.
Новости - Твой стыль - Спорт
У сераду, 5 кастрычніка, выдаўся насычаны дзень для аматараў ганбола. Вось толькі станоўчага выніку ён для гарадзенцаў не прынёс. У Гродне як жаночая, так і мужчынская каманда прайграла супернікам.
Нападаючы Уладзіслаў Клімовіч, узяты "Нёманам" у арэнду ў барысаўскага БАТЭ, не зможа дапамагчы гарадзенцам у астатніх матчах чэмпіяната. Футбаліст з-за траўмы выбыў да канца сезона. А тэрмін арэнднага пагаднення паміж гарадзенскай і барысаўскай камандамі акурат i разлічаны да канца гэтага сезона.
Пасля сур'ёзных траўмаў гарадзенcкi спартсмен здолеў не толькі вярнуцца ў вялікі спорт, але і стаць у чарговы раз прызёрам. 34-гадовы дзідакідальнік здолеў заваяваць бронзавы медаль на Паралімпіядзе ў Рыа дэ-Жанэйра і даказаў, што барацьба ў жыцці - самае галоўнае.
У суботу, 8 кастрычніка, гарадзенцаў запрашаюць на лёгкаатлетычны прабег "Grodno Run" па цэнтральных вуліцах горада ў рамках папулярызацыі лёгкай атлетыкі ў вобласці і краіне ў цэлым.
У Гродне з 30 верасня па 2 кастрычніка праходзілі сустрэчы Кубка Беларусі сярод жаночых каманд па баскетболе. Гарадзенскія "Алімпія" і "Вікторыя" на сваёй пляцоўцы не здолелі парадаваць заўзятараў і занялі толькі трэцяе і чацвёртае месца.
Пасля разгромнай паразы ў Оршы гарадзенскія футбалісты рэабілітаваліся перад сваімі заўзятарамі. У Гродне каманда Андрэя Козіча абыграла аднаго з лідараў чэмпіянату - "Сталіцу". На апошняй секундзе матчу вырашальны гол забіў Дзяніс Мазны.
Даўно "Нёман" не паказваў такога футбола на родным стадыёне, які паказаў у гульні са "Славіяй" 30 верасня. Гарадзенцы па ходзе матчу здолелі не толькі зраўняць лік, але і забіць яшчэ два галы.
У Мiнску 29 верасня прайшоў чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі, дзе зборная "U20" прымала гарадзенскі "Нёман". У цяжкім паядынку перамогу атрымалі гарадзенцы. Вырашальную шайбу закінуў фінскі легіянер "Нёмана" Лакканен.
У другім паўфінальным матчы Кубка Салея "Нёман" згуляў з "Гомелем" у нічыю 1:1. Гэта дазволіла камандзе Сяргея Пушкова выйсці ў фінал, паколькі ў мінулым матчы гарадзенцы абыгралі суперніка з лікам 3:1.
У Маладзечне 25 верасня гродзенскі "Нёман" правёў чарговы тур чэмпіянату Беларусі, дзе сустракаўся з "Іслаччу". Матч скончыўся з нулямі на табло.
Страницы: 1 2