Пользователь
Пароль
Статистика
каналов и новостей
Прогноз погоды
Курсы валют

НБ РБ   23.07.2018

1 евро2.3272 бел.руб.
10 злотый5.3815 бел.руб.
100 росс.руб.3.1481 бел.руб.
100 укр.гривна7.5582 бел.руб.
1 долл.США1.9984 бел.руб.
Новости - Твой стыль - Культура
Гарадзенец Мікіта Ігнаценка ў школьныя гады іграў на скрыпцы, пасля скончыў ГИТИС у Маскве і стаў артыстам. Стварыў уласны музычны праект “STAY”, дзе спяваў і выступаў як саўндпрадзюсар. Як выканаўца ён такама браў удзел у працы групы “Triangle Sun”. Большая частка песень юнака напісана на ўласныя англамоўныя тэксты. Сёлета ён распачаў сольны праект “МІКІТА” і ўжо выпусціў першы сінгл “Лёс”. Цяпер песні маюць у аснове вершы самога Мікіты, якія, нечакана нават для яго, склаліся па-беларуску.
У краме, што працуе з 1 кастрычніка, можна набыць рамесныя вырабы беларускіх майстроў: ад упрыгожванняў да посуду. Гаспадыня “Лёлі” Дар’я Фядотава-Вановіч лічыць, што такія рэчы заменяць масавыя кітайскія тавары і павысяць спажывецкую культуру гарадзенцаў. А ў будучыні тут змогуць праходзіць майстар-класы і тэматычныя мерапрыемствы.
Гарадзенскі музыка Пётр Клюеў, які зараз жыве ў Мінску, разам з гуртом “Амплітуда смеласці” паўдзельнічаў у музычным шоў “X-фактар” на ўкраінскім канале СТБ. Каманда беларусаў літаральна “парвала” журы, якое адзінагалосна прапусціла іх далей да ўдзелу ў шоў.
Завiтаць выпадкова да Януша Паруліса – хiба што адна з лепшых неспадзяванак для турыстаў i самых гарадзенцаў: рэтра-атмасфера, настальгія, гісторыя горада ў мностве звычайных рэчаў. Зыркаеш па баках i не можаш спынiцца на чымсь адным. Візіт каштуе 2,5 рублі, але гэта дробязь, якая не ратуе музей ад продажу экспанатаў. З iмi пан Януш мусіць расставацца, каб утрымаць памяшканне.
Драўляная скульптура паходзіць з касцёлу ў Бераставіцы, дзе перахоўвалі «Мужыцкую Праўду». Укрыжаванне, праўдападобна, было зробленае ў XVIII ст. і мае пераходныя рысы ад готыкі да барока. Зрэшты, ніхто з прафесійных мастацтвазнаўцам ім яшчэ не займаўся. У свой час яно ўпрыгожвала алтарную частку старога каталіцкага касцёлу ў Бераставіцы, пакуль той не прыйшоў у заняпад. Цяпер у мястэчку службы адбываюцца ў іншым, навейшым касцёле, піша belsat.eu.
Здабытыя ў час даследаванняў на месцы Ніжняга Замка ў Вільні прадметы, у тым ліку кафлю з гербамі Радзівілаў і Сапегаў, упрыгожванні, зброю і іншае, можна пабачыць на выставе “Археалагічныя знаходкі Палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх. Паўсядзённасць Віленскага двара”, што адкрылася 17 верасня ў Музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне.
Гастрольныя спектаклі Мінскага ТЮГа прайшлі ў гродзенскім тэатры лялек 15 і 16 верасня. Дарослым Тэатр юнага гледача прапанаваў камедыю “Аднакласнікі” па п’есе Юрыя Куліка. Мы сустрэліся з выканаўцам гароўнай ролі п’есы, лаўрэатам нацыянальнай тэатральнай прэміі за лепшую мужчынскую ролю (2012), артыстам Аляксандрам Палазковым. Для яго Гродна – горад, дзе былі адны з першых здымкаў. А ў будынку, дзе сёння тэатр лялек, ён бачыў калісці яшчэ “Вішнёвы сад” у пастаноўцы драмтэатра. З галоўным рэжысёрам тэатра лялек Алегам Жугждам яны наогул былі аднакурснікамі. Таму герою “Аднакласнікаў” было што сказаць пра наш горад, тэатр і жыццё.
Арганісты з з Беларусі, Польшчы, Расіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Японіі ды Італіі дадуць серыю канцэртаў у Гродне з 20 верасня па 24 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа.
Музычны тэатр “Рада” 3 верасня выступіў на фестывалі "Fest in den Hof" (Вечарынка ў двары) ў бельгійскім курортным горадзе Остэндэ на беразе Паўночнага мора. Гарадзенскія танцоры ўпершыню выбраліся на такія далёкія гастролі і былі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі на імпрэзе. Дапамогу ў арганізацыі паездкі аказалі старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой і валейбольны клуб “Камунальнік”.
Новы спектакль паводле п’есы амерыканскага драматурга Джона Патрыка “Дарагая Памэла” гарадзенцы пабачаць у выходныя 17-18 верасня. Рэжысёр абраў для пастаноўкі другую назву твора – “Як прышыць старую” (“Как пришить старушку”).
Страницы: 1 2